
Адкрыццё фотавыставы Людмілы Тараканавай «Форма дотыку»
- Details
- Створана 05.12.2019 08:51
3 снежня адбылося адкрыццё фотавыставы члена Беларускага саюза дызайнераў, дацэнта кафедры дызайна і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Людмілы Тараканавай «Форма дотыку».
У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі эксклюзіўнага адзення брэнда TARAKANOVA, які вылучаецца непаўторным стылем.
Людміла Уладзіміраўна прымае актыўны ўдзел у фестывалях моды Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Францыі і Германіі. У 2017 і 2018 гадах па рашэнні Беларускай палаты моды дызайнер удастоена ўзнагароды «Belarus fashion awards» у намінацыі «Лепшы дызайнер мужчынскага адзення».
З адкрыццём выставы мадэльера павіншавалі сябры і калегі.