
Час Калядаў: Духоўная сімволіка іконы Андрэя Рублёва
- Details
- Створана 08.01.2020 09:44
5 студзеня ў бібліятэцы адбылося мерапрыемства з цыклу гутарак «Мір и святло праваслаўнай іконы» сумесна з Міжнароднай садружнасцю праваслаўных аўтараў і выканаўцаў «Благадар».
Спецыяльным госцем мерапрыемства стаў іканапісец Аляксандр Цынкалаў. Напярэдадні свята Калядаў тэма бяседы – «Духоўная сімволіка іконы Андрэя Рублёва».
Ікона «Нараджэнне Хрыстова» ўяўляе нам унікальны і непаўторны свет Евангельскіх падзей. На ёй намалявана прышэсце ў свет Госпада Ісуса Хрыста – вялікая падзея ў гісторыі чалавецтва. Нараджэнне Збавіцеля – найвялікшае свята для хрысціян усяго свету ва ўсе часы.
Упрыгожаннем вечарыны сталі музычныя творы ў выкананні Ніны Міхеевай, Пятра Захарава, Алега Іванова, Віктара Пахомчыка, Міхаіла Фурса, трыа «Каўчэг».
Цёплай і душэўнай атмасферай запомніцца гэтае мерапрыемства ўсім прысутным.