
Прэзентацыя кнігі Людмілы Хмяльніцкай «Лёс інсургента: дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе»
- Details
- Створана 25.11.2019 11:20
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
21 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада».
У рамках курсаў была прэзентавана новая кніга Людмілы Хмяльніцкай «Лёс інсургента: дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе». У кнізе на падставе архіўных дакументаў і іншых крыніц рэканструявана біяграфія беларускага і польскага фалькларыста, паэта і кнігавыдаўца Аляксандра Рыпінскага.
Людміла Хмяльніцкая расказала аб працы над кнігай, закранула некаторыя моманты біяграфіі Аляксандра Рыпінскага: навучанне ў Віцебскай базыльянскай гімназіі, удзел у паўстанні 1830–31 гадоў, эміграцыю і вяртанне на радзіму... Сваімі ўражаннямі аб кнізе падзяліліся былы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Пётр Южык, вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава, загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова, краязнаўца Вітольд Ермалёнак.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.