
Дзень чытання ў рамках Міжнароднага праекта «Тыдзень літаратуры Паўночнай Еўропы»
- Details
- Створана 15.11.2019 13:09
14 лістапада ў сектары замежнай літаратуры адбыўся Дзень чытання «Хто прыдумаў Пэпі?». Мерапрыемства праводзілася ў рамках Міжнароднага праекта «Тыдзень літаратуры Паўночнай Еўропы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска».
Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, выразна прачыталі ўрыўкі з твора «Пэпі Доўгаяпанчоха», паўдзельнічалі ў дыспуце «Пэпі – звычайная дзяўчынка», вырабілі кніжныя закладкі і паглядзелі мультфільм «Пэпі не жадае сталець».
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Хто такая Астрыд Ліндгрэн».