
У краіне Чыталіі: пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 30.10.2019 13:47
29 кастрычніка для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшоў бібліятэчны ўрок «У краіне Чыталіі».
Супрацоўнік ПЦПІ Ларыса Гузава расказала школьнікам пра гісторыю ўзнікнення кнігі і яе ролі ў жыцці чалавека.
Школьнікі прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Героі кніг маюць права». У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі заахвочвальныя прызы і прагледзелі анімацыйны фільм «Гришкины книжки».