
Орша 1514: бітва, якую назвалі вялікай
- Details
- Створана 31.10.2019 11:15
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
30 кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся пазачарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Орша 1514: бітва, якую назвалі вялікай».
Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак расказаў пра значэнне бітвы пад Оршай і гістарычныя міфы, што склаліся вакол гэтых падзеяў. Гісторык, даследчык мілітарнай гісторыі позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу, аўтар навуковых артыкулаў пра бітву пад Оршай, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Казакоў падрабязней спыніўся на гістарычных міфах пра Аршанскую бітву і расказаў пра верагодную колькасць, склад, узбраенне войскаў, месца і ход бітвы.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.