
Сустрэча з прадпрымальнікам-садаводам Іванам Грыгор'евым
- Details
- Створана 16.10.2019 11:25
14 кастрычніка аддзелам эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры ў рамках праекта «На шляху да поспеху» была арганізавана сустрэча з прадпрымальнікам-садаводам Іванам Грыгор'евым.
Садавод падзяліўся вопытам працы ў сваім яблыневым садзе і адказаў на пытанні.
Супрацоўнікі аддзела падрыхтавалі да мерапрыемства выставу літаратуры па садоўніцтве.