
Прэзентацыя зборніка вершаў Аляксандра Пішчыка «В моем городе дождь…»
- Details
- Створана 07.10.2019 11:15
3 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Аляксандра Пішчыка «В моем городе дождь...». Раней вершы маладога аўтара былі апублікаваны ў літаратурным альманаху «Ратуша».
Аляксандр Пішчык расказаў прысутным пра работу над першай кнігай і прачытаў вершы, прысвечаныя Віцебску, лірычныя радкі пра каханне, жыццё, навакольны свет. Новым вітком у творчасці паэта сталі вершы для дзяцей, некаторыя з іх прагучалі на прэзентацыі. Удзельнікі прэзентацыі паслухалі запіс песні на верш Аляксандра «Без тебя моя жизнь пуста», якую напісаў і выканаў Павел Сяржанін.
З выхадам у свет першай кнігі Аляксандра Пішчыка павіншавалі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Анастасія Лазебная, паэтэса Галіна Сінякова, паэт-сатырык Міхась Мірановіч, які напісаў літаратурныя пародыі на вершы Аляксандра Пішчыка. Мастак Анастасія Красоўская падарыла Аляксандру эскіз ілюстрацыі, што ўвайшла ў яго першую кнігу. Вечар упрыгожылі песні ў выкананні Уладзіміра Кісткіна, Наталлі Каралёвай, Анжалікі Селязнёвай, Юліі Трышчанковай, Вольгі Пішчык, навучэнцаў сярэдняй школы № 40 г. Віцебска Сяргея Баршчова і Марыі Гембіцкай.