
Новая кніга Юрыя Якімовіча «Сілуэты старога Віцебска»
- Details
- Створана 17.09.2019 09:07
12 верасня ў бібліятэцы была прэзентавана новая кніга гісторыка архітэктуры Юрыя Якімовіча (1946–1994) «Сілуэты старога Віцебска: гісторыка-краязнаўчая экскурсія».
Кніга прысвечана гісторыка-архітэктурным помнікам Віцебска. Аўтар знаёміць чытача з гісторыяй Віцебска і помнікамі мінуўшчыны ў розных частках горада, выкарыстоўваючы шматлікія друкаваныя і архіўныя крыніцы. Да друку рукапіс падрыхтавала Людміла Хмяльніцкая. Электронны варыянт кнігі даступны на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі.