
Дзень бібліятэк Беларусі-2019
- Details
- Створана 16.09.2019 14:32
12 верасня ў бібліятэцы прайшлі сацыякультурныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня бібліятэк Беларусі – прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, квэсты, бібліятэчныя акцыі, прэзентацыі бібліятэчных выстаў, экскурсіі для навучэнцаў адукацыйных устаноў горада.
У аддзеле дзіцячай літаратуры працавала Школа юнага бібліятэкара, супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі для школьнікаў інфармацыйны час «Кніга – мудрасць стагоддзяў», у нямецкай чытальнай зале ўсе жадаючыя ўдзельнічалі ў пазнавальна-забаўляльнай праграме «Бібліятэчны бульвар», у агульнай чытальнай зале адбылася прэзентацыя рэдкіх выданняў з фонду бібліятэкі «Па старонках старых кніг». У фае бібліятэкі праходзіла бібліятэчная акцыя «Знайдзі сваю кнігу: чытач – чытачу». Больш за 300 чытачоў наведалі традыцыйную выставу кніжных навінак аддзела абанемента і МБА «Гартаючы новых кніг старонкі...».