
Інфармацыйная гадзіна «Кніга – крыніца ведаў»
- Details
- Створана 11.09.2019 11:22
10 верасня ў бібліятэцы супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі інфармацыйную гадзіну для школьнікаў «Кніга – крыніца ведаў», прымеркаваную да Дня бібліятэк Беларусі.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра сакрэты вырабу паперы, гісторыю ўзнікнення рукапісных і друкаваных кніг, а таксама ўспомнілі асноўныя правілы абыходжання з кнігамі. Працягам стаў майстар-клас, на якім дзеці зрабілі кніжныя закладкі.