
V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край»
- Details
- Створана 25.11.2019 11:15
21 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная Году малой радзімы. На ўдзел у канферэнцыі было пададзена больш за 80 заявак, каля 50 удзельнікаў прынялі вочны ўдзел у канферэнцыі.
Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі было прысвечана першай у Расіі гравіраванай ілюстраванай Бібліі, створанай ураджэнцам Дуброўна Васіліем Коранем. Па гэтай тэме выступілі прэзідэнт Акадэміі народнага мастацтва Віктар Пензін (г. Масква), мастацтвазнаўца, вядучы метадыст па народным сцэнічным касцюме аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Людміла Вакар, намеснік старшыні абласнога савета ветэранаў, краязнаўца Міхаіл Ляшчынскі. Таксама быў зачытаны даклад мастацтвазнаўцы, аўтара кнігі «Народная гравированная книга Василия Кореня 1692–1696» Антаніны Саковіч (г. Масква).
Плённа прайшла работа секцый «Гістарычнае краязнаўства», «Мастацтвазнаўства. Культурна-асветніцкія ўстановы ў сістэме сучаснага краязнаўства», «Літаратурнае краязнаўства. Установы адукацыі ў сістэме сучаснага краязнаўства», круглага стала «Рэлігійнае краязнаўства: хрысціянская спадчына Віцебшчыны». Прагучала шмат цікавых дакладаў. Краязнаўца з г. Даўгаўпілс (Латвія) Мікола Паўловіч расказаў пра аднаўленне помніка віленскага барока, цэнтра каталіцызму Латвіі Аглонскай базілікі. У дар бібліятэцы даследчык перадаў асобнік выдання «Полацкія епархіяльныя ведамасці».
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў «Віцебскі край».