
Прэзентацыя кнігі «8 великих битв 1941–1945 гг.»
- Details
- Створана 13.09.2019 11:15
12 верасня ў бібліятэцы ў рамках міжнароднага аўтапрабегу Масква–Мінск адбылася прэзентацыя кнігі расійскага пісьменніка Сяргея Палонскага «8 великих битв 1941–1945 гг.», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Новы кароткі энцыклапедычны даведнік стане дадатковай крыніцай ведаў пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны для школьнікаў. Апублікаваная ў выданні інфармацыя пра бітвы пад Масквой, Сталінградскай і Курскай, прарыве блакады Ленінграда, аперацыі «Баграціён», узяцці Берліна і разгроме мілітарысцкай Японіі ілюстравана фотаздымкамі і картамі. Да яго прыкладаецца дыск з песнямі ваенных гадоў і тэматычнымі дакументальнымі фільмамі.
Падчас прэзентацыі аўтар распавядаў пра кнігу, адказваў на пытанні прысутных, уручаў падарункі.
Прывітальнае слова прагучала ад начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзя Ягорава.
На прэзентацыі выступіў палкоўнік запасу, расійскі грамадскі і палітычны дзеяч Мікалай Собалеў.
У выкананні палкоўніка Валерыя Мацвеева прагучалі песні.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых.
Аўтар кнігі – пісьменнік-гісторык, у мінулым ваенны ўрач Сяргей Палонскі – уручыў асобнік дырэктару Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяне Адамян.