
Адкрыццё фотавыставы Васілія Разанава «Мы»
- Details
- Створана 05.07.2019 08:44
4 ліпеня адбылося адкрыццё выставы аматарскай фатаграфіі Васілія Разанава «Мы».
У экспазіцыі прадстаўлена больш за дваццаць работ, ключавой фігурай якіх з'яўляецца чалавек. Фатаграфія для аўтара – гэта не літаральны малюнак рэчаіснасці, а тое, што за ёй утоена: думкі, пачуцці, ідэі, учынкі. Васілій Веніямінавіч па прафесіі трэнер па лёгкай атлетыцы, з'яўляецца членам Расійскага саюза пісьменнікаў, аўтарам зборнікаў вершаў і прозы.
Выстава экспануецца да 15 жніўня.