
Квэст па-англійску «У пошуках кароны каралевы»
- Details
- Створана 19.06.2019 16:00
18 і 19 чэрвеня ў сектары замежнай літаратуры адбыўся квэст па-англійску «У пошуках кароны каралевы» для малодшых школьнікаў лінгвістычных лагераў ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска» і ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска».
Падчас квэста школьнікі даведаліся пра славутасці Лондана, традыцыях англійскага чаявання (файв-о-клок), Хэмптан-Кортскім лабірынце з жывой загарадзі і легендзе пра караля Артура і мячы Экскалібур. Ідучы па маршрутах квэста, школьнікі прайшлі праз лінгвістычны лабірынт, паўдзельнічалі ў краіназнаўчай віктарыне «Таўэрскі мост» і паглядзелі відэасюжэты пра славутасці сталіцы.
У ходзе мерапрыемства былі выкарыстаныя творы англійскай мастацкай літаратуры.