
Урок права «Я люблю сваю краіну, дзе ёсць права на імя і на сям'ю»
- Details
- Створана 24.05.2019 10:39
23 мая ў бібліятэцы быў праведзены ўрок права «Я люблю сваю краіну, дзе ёсць права на імя і на сям'ю» для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка».
Бібліятэкар сектара «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» Ларыса Гузава расказала школьнікам пра абарону праў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь і правяла прававую віктарыну «Права быць дзіцём». У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі прызы і паглядзелі анімацыйны фільм.