
Канцэрт «Мой анёл»
- Details
- Створана 01.08.2019 09:44
31 ліпеня ў бібліятэцы адбыўся канцэрт да 5-годдзя Міжнароднай садружнасці праваслаўных аўтараў і выканаўцаў «Благадар» з удзелам лаўрэатаў міжнародных фестываляў.
Старшыня МСПАВ «Благадар» і вядучы канцэрту Уладзіслаў Фамін-Асака прадстаўляў удзельнікаў канцэрта і кожнага зал сустракаў бурнымі апладысментамі.
Са сцэны гучалі песні і вершы пра жыццё і веру, радзіму і каханне ў выкананні айца Сергія Ельчанінава, барда Пятра Захарава, паэта Алега Іванова, Яўгена Кавалеўскага і Міхаіла Фурса (гурт «Вакзал»), Ніны Міхеевай і Валянціны Ратамскай, Віктара Пахомчыка і Сяргея Краўчука.
У канцэрце таксама прынялі ўдзел госці з Саратава – аўтар-выканаўца Аляксей Кірылаў і Наталля Спявак, фіналістка тэлешоў «Голас 60+».
У другім аддзяленні канцэрта выступіў Сяргей Калодкін, саліст гурта «Хорус». Цудоўны голас і пранікнёныя песні нікога не пакінулі абыякавымі.
Уладзімір Валконскі, член Саюза журналістаў Расіі (Санкт-Пецярбург) і прэс-сакратар МСПАВ «Благадар» павіншаваў бібліятэку з 90-годдзем.
Юбілейны канцэрт надоўга запомніцца ўсім прысутным сваёй душэўнасцю і цеплынёй, выдатнымі песнямі і музыкай.