Я перад ваиі з памяццю сваёй...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

Я перад ваиі з памяццю сваёй...

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Прэзентацыя кнігі Франца Сіўко «Раз – шкілет, і два – шкілет»

2 мая ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя чарговай кнігі вядомага празаіка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Франца Сіўко. Як пазначана ў анатацыі да выдання, галоўны лейтматыў змешчаных у ім твораў – усведамленне экзістэнцыяльнай сутнасці асобы ў дні сённяшнім праз асэнсаванне калізій яе лёсу і ўчынкаў мінулага.

У выдадзеную сталічным выдавецтвам «Галіяфы» кнігу Ф. Сіўко «Раз – шкілет, і два – шкілет» з мастацкім афармленнем Уладзіславы Юрчанкі увайшлі чатыры аповесці пісьменніка. Аб'яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю моўнага складніка, вынаходлівасцю ў пабудове сюжэта, адметнасцю аўтарскага падыходу да выкарыстання сродкаў мастацкага адлюстравання падзей і характараў. Назву зборніку дала апошняя па часе напісання і не так даўно друкаваная ў часопісе «Дзеяслоў» аднайменная аповесць.

Падчас прадстаўлення выдання, якое прайшло ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, Франц Сіўко (з даўняга часу – адзін з самых актыўных чытачоў бібліятэкі і карыстальнікаў яе электронных рэсурсаў) распавёў пра гісторыю стварэння ўключаных у яго аповесцей, падзяліўся некаторымі сакрэтамі сваёй творчай «кухні». Прэзентацыя прайшла ў прыязнай, зацікаўленай атмасферы і пакінула ва ўсіх яе ўдзельнікаў запамінальнае ўражанне дакранання да сапраўднага мастацкага слова.

Словы падзякі аўтару за цікавы экскурс у гісторыю стварэння кнігі і яе асобных сюжэтаў выказала дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян, якая пажадала Францу Сіўко новых творчых знаходак і поспехаў на літаратурнай ніве.

 

  • Франц Сіўко
    big image
    Франц Сіўко
  • Новая кніга
    big image
    Новая кніга
  • Франц Сіўко
    big image
    Франц Сіўко
  • Таццяна Адамян, Франц Сіўко
    big image
    Таццяна Адамян, Франц Сіўко

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01