eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-Kirpichenok
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Абласны фестываль лялечных тэатраў «Чароўная рампа»

24 красавіка ў бібліятэцы прайшоў абласны фестываль бібліятэчных тэатраў кнігі і лялечных тэатраў «Чароўная рампа». Ён стаў сапраўдным святам як для творчых калектываў, так і для ўсіх дзяцей і дарослых, якія сталі ўдзельнікамі і гледачамі гэтай яркай і запамінальнай падзеі.

З адкрыццём фестывалю ўдзельнікаў і гасцей, сярод якіх былі юныя гледачы са школ і гімназій горада, павіншавалі галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама Зоя Гукава і дырэктар абласной бібліятэкі Таццяна Адамян.

Свае творчыя таленты на сцэне прадэманстравалі восем тэатральных калектываў з розных куткоў вобласці: Сянно, Віцебска, Наваполацка, Лепеля, Талачына, Бешанковіцкага і Полацкага раёнаў. Удзельнікі паказвалі спектаклі як па матывах народных казак, так і па аўтарскіх творах Сяргея Міхалкова, Алесі Емяльянавай, Генадзя Аўласенкі і Раісы Баравіковай. У складзе калектываў былі не толькі супрацоўнікі бібліятэк, але і іх таленавітыя юныя чытачы.

Захапленні юных гледачоў выклікалі спектаклі з элементамі інтэрактыву: яны давалі парады героям на пастаноўцы «Волшебный колпачок» народнага лялечнага тэатра кнігі «Пятрушка» Сенненскай раённай дзіцячай бібліятэкі, шчыра перажывалі за качаняці Дарафея на спектаклі тэатра «Ларец сказок» г. Лепеля, шукалі выйсце з цяжкіх сітуацый разам з лялечным тэатрам «Карусель» з г. Оршы на спектаклі «Хвастунишка».

Ацэньвала канкурсантаў кампетэнтнае журы: Вольга Мульц – вядучы метадыст па тэатральным жанры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Андрэй Рэцікаў – кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка, Ларыса Мартынава – вядучы майстар сцэны Беларускага тэатра «Лялька» і старшыня журы – Таццяна Адамян.

Аднадушным рашэннем журы Гран-пры фестывалю атрымаў «Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна» Вярхоўскай сельскай бібліятэкі-філіяла № 8 Бешанковіцкай ЦБС за тэатральную пастаноўку «Тры палёўкі – тры сястры» (па матывах казкі Р. Баравіковай).

Пераможцам у намінацыі «Лепшы лялечны калектыў, які дзейнічае пры раённай/гарадской/дзіцячай бібліятэцы» стаў лялечны тэатр «Карусель» дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча Аршанскай ЦБС, які выступіў са спектаклем «Хвастунишка» (па матывах п'есы-казкі А. Емельянавай).

У намінацыі «Лепшы лялечны калектыў, які дзейнічае пры сельскай бібліятэцы» адзначаны лялечны тэатр «Вясёлка» Багатырскай бібліятэкі-філіяла № 48 Полацкай ЦБС, які паказаў пастаноўку «Як мядзведзь трубку знайшоў» (па матывах казкі С. Міхалкова).

Удзельнікі фестывалю былі адзначаны і ў дадатковых намінацыях:

«За вернасць традыцыям» – народны лялечны тэатр кнігі «Пятрушка» Сенненскай раённай дзіцячай бібліятэкі,

«За творчы пошук» – лялечны тэатр «Ларец сказок» дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 1 Лепельскай ЦБС,

«Лепшы спектакль для дзяцей і моладзі» – лялечны тэатр «Церамок» дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 імя С. Маршака ЦБС г. Наваполацка,

«За ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення» – лялечны тэатр «Сонейка» бібліятэкі-філіяла № 12 імя М. Астроўскага ЦБС г. Віцебска,

«За ўдзел» – лялечны тэатр «Ларчик» гарадской дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 49 Талачынскай ЦБС.

Фестывальныя мерапрыемствы разгарнуліся адразу на некалькіх пляцоўках. У аддзеле літаратуры па мастацтве прайшлі майстар-класы па грыму і сцэнічнай мове пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Бахталіна і Марыі Котавай – выкладчыкаў Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. У актавай зале адбылося адкрыццё выставы творчых работ навучэнцаў Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «І... ажывае казка», а калекцыя інтэр'ернай лялькі Святланы Рандзіцкай, прадстаўленая ў аддзеле дзіцячай літаратуры, падтрымлівала дэвіз фестывалю «Лялькі дораць радасць!!!» і прыцягвала ўвагу не толькі дзяцей, але і дарослых.

Юным гледачам не прыйшлося сумаваць і ў перапынках паміж спектаклямі гарэзлівы Нязнайка і мілая Фея забаўляліся і гулялі з дзецьмі на працягу ўсяго фестывальнага дня.

Прыемным сюрпрызам для гледачоў стала выступленне ўзорнага вакальнага калектыву «Рознакаляровая планета» Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Людмілы Грышанковай.

Актыўным партнёрам у правядзенні абласнога феставылю выступіў ААТ «Віцебскі ўнівермаг», які прымаў удзел у крэатыўным афармленні бібліятэчнай прасторы і галоўнай сцэнічнай пляцоўкі – актавай залы – у выніку ніхто з гасцей не пайшоў дадому без фотаздымкаў у чароўных фотазонах, якія не пуставалі ні хвіліны.

Фестываль «Чароўная рампа» аб'яднаў выдатных творчых людзей, якія захоплены тэатрам, стварыў умовы для творчых зносін, абмену вопытам, падарыў багата станоўчых эмоцый.

 

  • Свавольнік Нязнайка і добрая Фея
    big image
    Свавольнік Нязнайка і добрая Фея
  • Гледачы фестывалю
    big image
    Гледачы фестывалю
  • Зоя Гукава
    big image
    Зоя Гукава
  • Таццяна Адамян
    big image
    Таццяна Адамян
  • Адкрыццё фестывалю
    big image
    Адкрыццё фестывалю
  • «Непаслухмянае мышаня». Лялечны тэатр «Церамок»
    big image
    «Непаслухмянае мышаня». Лялечны тэатр «Церамок»
  • Спектакль «Тры палёўкі – тры сястры». «Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна»
    big image
    Спектакль «Тры палёўкі – тры сястры». «Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна»
  • Гледачы фестывалю
    big image
    Гледачы фестывалю
  • Спектакль «Тры палёўкі – тры сястры». «Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна»
    big image
    Спектакль «Тры палёўкі – тры сястры». «Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна»
  • Спектакль «Тры палёўкі – тры сястры». «Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна»
    big image
    Спектакль «Тры палёўкі – тры сястры». «Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна»
  • Артысты лялечнага тэатра «Карусель» (г.Орша)
    big image
    Артысты лялечнага тэатра «Карусель» (г.Орша)
  • Артысты тэатра «Вясёлка»
    big image
    Артысты тэатра «Вясёлка»
  • Адкрыццё выставы «І… ажывае казка»
    big image
    Адкрыццё выставы «І… ажывае казка»
  • Выстава «І… ажывае казка»
    big image
    Выстава «І… ажывае казка»
  • На выставе інтэр’ернай лялькі Святланы Рандзіцкай
    big image
    На выставе інтэр’ернай лялькі Святланы Рандзіцкай
  • Майстар-клас па сцэнічнаму маўленню
    big image
    Майстар-клас па сцэнічнаму маўленню
  • Майстар-клас па грыму
    big image
    Майстар-клас па грыму
  • Узорны вакальны калектыў «Рознакаляровая планета»
    big image
    Узорны вакальны калектыў «Рознакаляровая планета»
  • Узорны вакальны калектыў «Рознакаляровая планета»
    big image
    Узорны вакальны калектыў «Рознакаляровая планета»
  • Узорны вакальны калектыў «Рознакаляровая планета»
    big image
    Узорны вакальны калектыў «Рознакаляровая планета»
  • Журы фестывалю. Выступае Ларыса Мартынава
    big image
    Журы фестывалю. Выступае Ларыса Мартынава
  • Удзельнікі фестывалю на цырымоніі закрыцця
    big image
    Удзельнікі фестывалю на цырымоніі закрыцця
  • Юныя гледачы фестывалю
    big image
    Юныя гледачы фестывалю
  • Інтэрактыўная гульня «Героі любімых казак»
    big image
    Інтэрактыўная гульня «Героі любімых казак»
  • Самыя юныя ўдзельнікі фестывалю
    big image
    Самыя юныя ўдзельнікі фестывалю
  • Гледачы фестывалю. Фота на памяць
    big image
    Гледачы фестывалю. Фота на памяць