
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Юны фінансіст»
- Details
- Створана 12.04.2019 10:07
11 красавіка ў бібліятэцы ў рамках праекта «Школа фінансавай пісьменнасці для дзяцей» для вучняў 3 «А» класа СШ № 2 прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Юны фінансіст».
Супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры абмеркавалі і разабралі з рабятамі, што такое бюджэт, сямейны бюджэт, што такое даходы і расходы, а таксама пагаварылі аб патрэбах і жаданнях.
Рабяты адказвалі на пытанні, разгадвалі эканамічныя рэбусы.