
Творчая вечарына «У коле сяброў»
- Details
- Створана 04.02.2019 09:44
17 красавіка ў бібліятэцы адбылася творчая вечарына віцебскага барда, паэта, аўтара-выканаўцы Пятра Захарава «У коле сяброў».
Акампанаваў яму вядомы ў горадзе музыка Сяргей Краўчук. Госці вечарыны – трыа «Каўчэг» і Ганна Шаўцова выканалі песні на вершы Пятра Захарава.
Вечныя каштоўнасці – каханне і дабрыня, вернасць і духоўнасць – асноўныя матывы творчасці Пятра Захарава.
Утульная, давяральная атмасфера, душэўныя вершы і выдатнае выкананне песень зрабілі канцэрт цёплым і запамінальным.