
Прэзентацыя кнігі «Беларускі фронт»
- Details
- Створана 08.04.2019 14:51
5 красавіка ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя інфармацыйна-асветніцкага выдання «Беларускі фронт» з серыі «Залатая кніга Санкт-Пецярбурга».
Праект «Залатая Кніга» нарадзіўся як грамадская ініцыятыва 25 гадоў таму і на сённяшні дзень стаў сапраўды народным. Старшыня Грамадскага аб'яднання «Залатая Кніга Санкт-Пецярбурга» і аўтар-укладальнік кнігі Сяргей Васільевіч Грыгор'еў адзначыў, што задача гэтага разлічанага на шырокую аўдыторыю праекта – нагадаць старажытную ісціну: «Дзе яднанне, там і перамога».
«Беларускі фронт» – унікальнае выданне, дзе сабраны шматлікія невядомыя старонкі гісторыі. Галоўныя героі – беларусы – прама ці ўскосна звязаныя з тэмай абароны Ленінграда ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напрыклад, франтавы шафёр Уладзімір Міхалкін з Бабруйска – пасля маршал артылерыі, снайпер Феадосій Смалячкоў з Магілёўшчыны – Герой Савецкага Саюза (пасмяротна), ураджэнец Мінска Карл Эліясберг, які дырыжыраваў выкананнем Сёмай сімфоніі Дзмітрыя Шастаковіча ў блакадным Ленінградзе, і многія іншыя выдатныя асобы.
Экземпляр кнігі «Беларускі фронт» Сяргей Грыгор'еў уручыў дырэктару Віцебскай абласной бібліятэкі імя. У. І. Леніна Т. М. Адамян.