
Інфармацыйная кампанія «Клопат тут!»
- Details
- Створана 10.04.2019 15:44
10 красавіка ў бібліятэцы прайшла інфармацыйная кампанія па распаўсюджанню ведаў у сферы псіхічнага здароўя «Клопат тут!». На псіхалагічных майстар-класах «Самы лепшы дзень – СЁННЯ!», «Таямніцы Жаночай душы», «Мужчына + Жанчына. Адносіны, якія хочацца працягваць», «Першы крок да свабоды ад страху і дакучлівых думак нашкодзіць свайму дзіцяці» прысутныя пазнаёміліся з рознымі методыкамі па захаванні псіхічнага здароўя, пазналі пра тое, як настроіць сябе на пазітыў, перамагчы страх, неспакой і няўпэўненасць у сабе.
З мэтай пераадолення негатыўных стэрэатыпаў у дачыненні да людзей, якія маюць вопыт псіхічных захворванняў адбылося адкрыццё антыстыгматызацыйнай выставы карцін удзельнікаў Клубнага дома «Крылы надзеі» «Казка праз сэрца».