
Адкрыццё выставы «Пад небам блакітным»
- Details
- Створана 11.04.2019 09:44
10 красавіка адбылося адкрыццё выставы работ удзельнікаў студыі творчасці для дарослых «HAPPY-ART» «Пад небам блакітным», прысвечанай Году малой радзімы.
Гэтая выстава – выдатная магчымасць убачыць працэс раскрыцця творчых здольнасцяў людзей розных прафесій і ўзростаў, якія захацелі навучыцца маляваць. У экспазіцыі прадстаўлены пейзажы, створаныя па ўражаннях ад паездак, віды Віцебска, нацюрморты і кветкі з натуры.
Выстава экспануецца да канца красавіка.