
Выстава-прагляд кніжных навінак «Свет новых выданняў»
- Details
- Створана 05.04.2019 09:44
4 красавіка адбылася традыцыйная выстава-прагляд кніжных навінак аддзела абанемента і МБА «Свет новых выданняў». Увазе наведвальнікаў прапаноўвалася больш за 700 кніг рознай тэматыкі.
Цэнтральная частка экспазіцыі была прысвечана Году малой радзімы і прадстаўлена творамі знакамітых айчынных літаратараў, пры яе афармленні выкарыстоўваліся мастацкія працы пастаяннага чытача бібліятэкі Анастасіі Хобатавай.
Больш за 300 чытачоў змаглі азнаёміцца з навінкамі літаратуры, узяць кнігі дадому, забраніраваць любое выданне для далейшага чытання.