
Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў нямецкай мовы Першамайскага раёна
- Details
- Створана 22.03.2019 10:15
21 сакавіка ў нямецкай чытальнай зале адбылося метадычнае аб'яднанне настаўнікаў нямецкай мовы Першамайскага раёна г. Віцебска.
У рамках мерапрыемства былі агучаны даклады на актуальную тэму развіцця ў вучняў прадметных і метапрадметных кампетэнцый з дапамогай стымулюючых заняткаў па замежнай мове. У ходзе прэзентацыі нямецкай чытальнай залы прысутныя пазнаёміліся з магчымасцямі яе фонду. Напрыканцы сустрэчы быў праведзены псіхалагічны трэнінг.
Месцам правядзення мерапрыемства была абрана нямецкая чытальная зала, паколькі непасрэдны накірунак яе дзейнасці – папулярызацыя нямецкай мовы і культуры Германіі.