
Круглы стол «25-годдзе Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь: сучаснасць і перспектывы»
- Details
- Створана 28.01.2019 13:34
26 сакавіка ў бібліятэцы адбыўся круглы стол «25-годдзе Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь: сучаснасць і перспектывы», які быў прысвечаны святкаванню 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Віцебская абласная бібліятэка.
Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак расказаў прысутным аб стварэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўленні інстытута прэзідэнцтва. Пытанні пракурорскага нагляду за захаваннем правоў і свабод чалавека і грамадзяніна асвяціла памочнік пракурора пракуратуры г. Віцебска Ірына Шастапалава. Асаблівасці абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян адвакатамі ў Рэспубліцы Беларусь разгледзела адвакат Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Анастасія Дасько. Спецыялісты Лабараторыі прававога інфармавання юрыдычнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» Анастасія Карпейчык, Алёна Ясінская і Кацярына Каранеўская прадставілі прэзентацыю «Канстытуцыя – аснова моцнай дзяржавы: 25 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».