
Я – будучы выбаршчык
- Details
- Створана 20.03.2019 10:45
19 сакавіка да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва ў бібліятэцы для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшоў прававы лікбез «Я – будучы выбаршчык».
Супрацоўнік ПЦПІ Ларыса Гузава расказала школьнікам аб тым, што такое выбары, што з вопыту нашых продкаў захавалася ў палітычным жыцці да нашых дзён.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці паўдзельнічалі ў выбарах кіраўніка казачнага лесу.