
Сустрэча «Гутарка пра тэатр»
- Details
- Створана 19.03.2019 09:44
27 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках святкавання Міжнароднага дня тэатра адбылася сустрэча з навучэнцамі групы НС-III-21 рэжысёрскага курса УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў» і выкладчыкам, рэжысёрам, членам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Ігарам Баярынцавым.
Удзельнікі сустрэчы даведаліся цікавыя факты пра стварэнне тэатраў у Віцебску. Ігар Васільевіч расказаў аб уменнях і навыках, неабходных будучым акцёрам і рэжысёрам; дысцыплінах, якія выкладаюць у навучальнай установе (гісторыя мастацтваў, сцэнічнае майстэрства, асновы драматургіі, рэжысура свята, гульнявая дзейнасць і інш.).
Гледачам былі прадстаўлены навучальныя работы па сцэнічнай мове і практычным паказе (байкі, апавяданні А. Чэхава, Р. Горына і Л. Ізмайлава, урывак з сатырычнага рамана І. Ільфа і Я. Пятрова «Дванаццаць крэслаў»). Маладыя людзі прадэманстравалі элементы мастацтва сцэнічнага бою.