
Творчы вечар доктара мастацтвазнаўства, прафесара Таццяны Катовіч
- Details
- Створана 29.03.2019 09:44
27 сакавіка ў бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў «У коле сяброў» прайшоў творчы вечар доктара мастацтвазнаўства, прафесара Таццяны Катовіч і прэзентацыя кнігі «Рекорд/Спартак».
Новая кніга – значная падзея для любога творчага чалавека. З-пад пяра Таццяны Катовіч на працягу года выходзіць не адно выданне. І апошняе яна прысвяціла роднаму гораду, а менавіта кінатэатру «Спартак», тым асобам і падзеям, якія звязаны з ім. Шмат хто з гасцей меў непасрэднае дачыненне да стварэння кнігі, якую Таццяна Віктараўна прэзентавала. Аўтар выказала шчырую падзяку С. Мясаедавай, А. Крывенькай, І. Баярынцаву, М. Дундзіну, Л. Мядзвецкаму, А. Слепаву, А. Духоўнікаву і многім іншым.
На экране былі прадэманстраваны шматлікія фотаздымкі і відэаматэрыялы, звязаныя з кінатэатрам «Спартак».
Да мерапрыемства супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтавалі кніжную выставу, прысвечаную творчасці Т. В. Катовіч.