
Выстава «З класікамі замежнай літаратуры – у юбілейны год бібліятэкі»
- Details
- Створана 14.03.2019 14:43
Сектар замежнай літаратуры прапануе вашай увазе выставу «З класікамі замежнай літаратуры – у юбілейны год бібліятэкі», прымеркаваную да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі.
З першага дня заснавання бібліятэка імя Леніна мела аддзел замежных кніг, які далучаў сваіх чытачоў да ведаў замежных моў, фармаваў мастацкі густ і любоў да чытання класікаў сусветнай літаратуры.
На выставе прадстаўлены творы замежных аўтараў, якія варта прачытаць у арыгінале.