
Прэзентацыя кнігі Міхаіла Рубіна «Каждому»
- Details
- Створана 21.03.2019 13:44
20 сакавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя другога выдання кнігі паэта, музыканта, выкладчыка Міхаіла Рубіна «Каждому». Усе вершы з гэтай кнігі сталі песнямі, многія з якіх прагучалі на прэзентацыі ў выкананні аўтара. А вершы, якія найбольш спадабаліся, прачыталі Ніна Левінсон і паэтэсы Вольга Мацкевіч і Таццяна Палякова.
Паэтэса Аляксандра Красоўская нагадала пра шматгадовае творчае ліставанне і сумесны з Міхаілам праект – выданне «Буль-Сток», у якім яны размяшчалі толькі тыя вершы розных аўтараў, якія найбольш прыйшліся даспадобы. На сустрэчы ў рамках гэтага праекта любіў прыходзіць і Давід Сімановіч.
Вершы і песні, што прагучалі на прэзентацыі, былі вельмі цёпла і шчыра ўспрыняты слухачамі. Аўтар падарыў бібліятэцы новую кнігу, якая ў хуткім часе папоўніць фонд аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.