
Творчая сустрэча з прадстаўнікамі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Details
- Створана 13.03.2019 14:44
13 сакавіка ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктарам Шніпам і прадстаўнікамі выдавецтва. Паэт, празаік Віктар Шніп, які з 2008 года з'яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва, расказаў пра найбольш цікавыя выданні, якія выйшлі ў апошні час: кніжныя серыі, зборы твораў, кнігі, прысвечаныя знакамітым асобам Беларусі. Віктар Анатольевіч чытаў свае вершы і адказваў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.
Падчас сустрэчы прайшла прэзентацыя новай кніжнай серыі «100 вершаў». У гэтай серыі ўжо выйшлі сем кніг, сярод якіх два зборнікі: «Зямля бацькоў, святая...: зборнік вершаў пра малую радзіму» і «Святло Айчыны: зборнiк вершаў пра Беларусь». Асаблівая ўвага была нададзена кнізе нашага земляка, народнага паэта Беларусі Генадзя Бураўкіна «Ніці лёсу», якая пабачыла свет у канцы 2018 года. Віктар Шніп прачытаў верш-прысвячэнне Генадзю Бураўкіну, удзельнікі сустрэчы паслухалі запіс верша «Малітва» ў выкананні аўтара.
Кнігі серыі «100 вершаў» паступілі ў фонд Віцебскай абласной бібліятэкі.