
Майстар-клас «Букет з цукерак – цюльпаны»
- Details
- Створана 06.03.2019 10:18
У вясну цюльпаны заўсёды актуальныя, а цюльпаны, у якіх знойдзецца смачная цукерка – гэта ўдвая прыемна і незвычайна.
Букет-сюрпрыз з салодкіх цюльпанаў прыемна падарыць, бо ён будзе яшчэ доўга радаваць сваіх уладальнікаў.
5 сакавіка супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры правялі майстар-клас «Букет з цукерак – цюльпаны».