
Дзеці вайны
- Details
- Створана 22.02.2019 11:28
21 лютага супрацоўнікі агульнай чытальнай залы правялі для вучняў 3 «А» класа сярэдняй школы № 2 літаратурны ўрок «Дзеці вайны», прысвечаны дзецям-героям Вялікай Айчыннай вайны і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Маленькія героі вялікай вайны ... Яны змагаліся паўсюль. Іх дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, што сёння ў гэта цяжка паверыць. Але гэта было... Было ў гісторыі нашай вялікай краіны, было ў лёсах яе маленькіх грамадзян – звычайных хлопчыкаў і дзяўчынак. У гады Вялікай Айчыннай вайны больш за 35 тысяч піянераў – юных абаронцаў Радзімы – былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.