
Творчая сустрэча з паэтэсай Галінай Сіняковай
- Details
- Створана 21.02.2019 16:44
20 лютага ў бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Літаратурныя вечары» адбылася творчая сустрэча з паэтэсай Галінай Сіняковай.
Галіна Сінякова – актыўны ўдзельнік шматлікіх мерапрыемстваў, што адбываюцца ў нашым горадзе. Нягледзячы на тое, што па адукацыі Галіна Віктараўна юрыст, яна мае прафесійны сертыфікат творчага работніка, выдадзены ёй Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Кампазітар Алег Елісеенкаў напісаў музыку на словы верша паэтэсы «Люблю Беларусь», песня стала фіналістам фестывалю «Песня года Беларусі-2016» і ўвайшла ў рэпертуар ансамбля «Сябры». Песні на словы Галіны Сіняковай спяваюць і іншыя выканаўцы.
Паэтэса падрыхтавала да мерапрыемства фотаэкспазіцыю з асабістага архіву. Галіна Сінякова падаравала ўдзельнікам творчай вечарыны сапраўднае свята: прагучала не толькі шмат вершаў рознай тэматыкі, але і песні ў выкананні Галіны Сіняковай і яе дачкі Наталлі Каралёвай, Марыі Гямбіцкай і Сяргея Баршчова. У дар ад Галіны Сіняковай Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці атрымаў цеплавентылятары.