
Гутарка «Адраджэнне цвярозасці як хрысціянскай каштоўнасці»
- Details
- Створана 28.02.2019 09:44
27 лютага ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы адбылася гутарка на тэму «Адраджэнне цвярозасці як хрысціянскай каштоўнасці».
Сучасны свет поўны разнастайных залежнасцяў, якія знішчаюць чалавека як духоўна, так і фізічна. У сувязі з гэтым вельмі своечасовым становіцца адраджэнне праваслаўных таварыстваў цвярозасці пры прыходах Праваслаўнай Царквы.
Пра тое, чым займаюцца гэтыя таварыствы, якія іх мэты, і які сэнс укладваюць вернікі ў слова «цвярозасць», распавёў старшыня Віцебскага епархіяльнага брацтва «Цвярозасць» дыякан Мікола-Георгіеўскага храма Віталь Вінакураў.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел прыхаджанка храма, урач-педыятр Таццяна Бізункова.