
Сустрэча з арнітолагам Уладзімірам Іваноўскім
- Details
- Створана 13.02.2019 10:34
12 лютага ў бібліятэцы ў рамках праекта «На шляху да поспеху» адбылася сустрэча з арнітолагам Уладзімірам Іваноўскім – кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам кафедры экалогіі і аховы прыроды Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Уладзімір Валянцінавіч – аўтар шматлікіх навуковых прац і навукова-папулярных артыкулаў. Удзельнік міжнародных арніталагічных канферэнцый і кангрэсаў. На працягу доўгага часу быў старшынёй грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Уладзімір Валянцінавіч – вядомы фатограф-анімаліст, які больш за 40 гадоў вывучае жыццё птушыных драпежнікаў.