
Рэспубліканскі круглы стол да 100-годдзя стварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі»
- Details
- Створана 30.01.2019 16:36
30 студзеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі круглы стол «На шляхах нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння», прымеркаваны да 100-годдзя стварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.
У межах круглага стала былі абмеркаваны перадумовы, прычыны абвяшчэння і працэс утварэння ССРБ і ЛітБел, роля бальшавікоў-беларусаў у стварэнні беларускай дзяржаўнасці, лёсы першых кіраўнікоў Савецкай Беларусі, а таксама гістарычнае значэнне савецкага перыяду беларускай дзяржаўнасці.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава Анатоль Дулаў, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, доктар гістарычных навук Іван Мандрык, кандыдат гістарычных навук, прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Віктар Хаданёнак, загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Уладзімір Каханка, старшыня Віцебскага абласнога савета ветэранаў Ларыса Аленская.
Удельнікам мерапрыемства былі прадстаўлены віртуальная выстава дакументаў з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і кніжная выстава з фондаў бібліятэкі.