
Гутарка і мультымедыйная прэзентацыя «Што такое грошы?»
- Details
- Створана 25.01.2019 14:12
24 студзеня аддзелам эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры ў рамках праекта «Школа фінансавай граматнасці для дзяцей» для вучняў 3 «А» класа сярэдняй школы № 2 прайшла пазнавальная гутарка і мультымедыйная прэзентацыя «Што такое грошы?».
Супрацоўнікі аддзела распавялі пра гісторыю грошай, пазнаёмілі дзяцей з купюрамі і манетамі розных краін і грашыма сваёй краіны.