
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Віцебскае народнае мастацкае вучылішча: 100-годдзе школы Шагала»
- Details
- Створана 25.01.2019 14:03
24 студзеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылiся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Віцебскае народнае мастацкае вучылішча: 100-годдзе школы Шагала».
Доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна Катовiч распавяла пра гiсторыю будынка, у якiм размясцiлася вучылiшча – доме Вiшняка, пра тое, у якiх умовах стваралася вучылiшча. Першым дырэктарам навучальнай установы быў Мсцiслаў Дабужынскi. Выкладчыкамi вучылiшча былi ў розныя гады Марк Шагал, Iван Пунi, Вера Ермалаева, Лазар Лiсiцкi, Аляксандр Ром i iнш.
Новы этап у жыцці вучылішча звязаны з прыездам у Вiцебск стваральнiка супрэматызму Казiмiра Малевiча. Менавiта тут iм было створана аб'яднанне «Утвердителей нового искусства» (УНОВИС).
Таццяна Вiктараўна расказала пра розныя этапы развiцця Вiцебскага народнага мастацкага вучылiшча i атмасферу, якая панавала ў Вiцебску ў тыя часы.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.