
Гадзіна гісторыі «Камсамол: час, падзеі, людзі»
- Details
- Створана 25.01.2019 13:56
24 студзеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі «Камсамол: час, падзеі, людзі», прысвечаная 100-годдзю камсамола – некалі самай шматлікай і магутнай маладзёжнай арганізацыі. Яе гісторыя – гэта гісторыя перамог і працоўных здзяйсненняў, гераізму і самаахвяравання моладзі ў летапісе вялікай дзяржавы.
Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй камсамола, даведаліся, за якія баявыя і працоўныя подзвігі ён быў узнагароджаны шасцю ордэнамі.
Былі выкананы вершы і песні, прадэманстраваны відэаматэрыялы пра камсамол. Таксама была арганізавана кніжная выстава, прысвечаная юбілею камсамола.