
Адкрыццё персанальнай выставы Кацярыны Мясніковай «SOLITUDE»
- Details
- Створана 11.01.2019 09:09
10 студзеня адбылося адкрыццё выставы члена праўлення Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі саюз мастакоў» Кацярыны Мясніковай «Solitudе».
Кацярына працуе ў тэхніцы сухой пастэлі, большасць карцін стварае на пленэры. З'яўляецца куратарам серыі маладзёжных пленэраў «У пошуках Атлантыды» і арт-праектаў «Беларускі Арт-Алфавіт» і «Фармат».
У экспазіцыі прадстаўлены пейзажы, напісаныя па ўражаннях ад наведвання зімовай Смаргоншчыны. Карціны выкананы ў тэхніцы сухой пастэлі на наждачнай паперы.
Выстава будзе экспанавацца да канца студзеня.