
Еўразійскі бібліятэчны Інтэрнэт-форум «Футбол – спорт, мастацтва, творчасць»
- Details
- Створана 03.01.2019 11:26
2 студзеня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Еўразійскага бібліятэчнага Інтэрнэт-форуму «Футбол – спорт, мастацтва, творчасць» у рамках міжнароднага праекта «Дыялог нацыянальных літаратур».
Ва ўнікальным праекце, арганізаваным і праведзеным калектывам Краснадарскай краёвай юнацкай бібліятэкі імя І. Ф. Варавы, прынялі ўдзел маладыя чытачы і бібліятэчныя спецыялісты з Расіі, Абхазіі, Беларусі і Казахстана. Форум спрыяў прыцягненню юнакоў і дзяўчат да актыўнага чытання і творчасці, а таксама прапагандзе спорту і здаровага ладу жыцця.
У трох творчых намінацыях Інтэрнэт-форуму, прысвечанага XXI чэмпіянату свету па футболе, было прадстаўлена больш за 150 работ, з якімі пазнаёміліся амаль шэсць тысяч карыстальнікаў сеткі.
Пераможцам міжнароднага этапу ў намінацыі «Бібліятэкар» стала Інга Сарока, загадчык электроннай чытальнай залы Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна – аўтар электроннай кніжна-ілюстрацыйнай выставы «Паэзія футбола».
Прызёрам міжнароднага этапу ў намінацыі «Малады чытач» стаў Аляксей Глазман, чытач Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна – аўтар буктрэйлера «И все-таки футбол».
Дыпломы і памятныя прызы ўручыла дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян.