
Выстава дзіцячай творчасці «У кожнага свой Пушкін»
- Details
- Створана 11.01.2019 11:09
10 студзеня ў аддзеле дзіцячай літаратуры адбылося тэатралізаванае адкрыццё выставы дзіцячай творчасці, прымеркаванай да 220-гадовага юбілею А. С. Пушкіна «У кожнага свой Пушкін», на якой прадстаўлены работы навучэнцаў 4 «Г» класа гімназіі № 1 г. Віцебска.
Мерапрыемства адкрыў вальс у выкананні Георгія Воранава (Гімназія № 1) і Дар'і Хамутоўскай (Гімназія № 8), затым класны кіраўнік Ірына Васільеўна Акіменка прадставіла работы юных мастакоў, надаўшы кожнай некалькі слоў. У касцюмах герояў пушкінскіх казак дзеці і дарослыя ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне Ката Вучонага і Шамаханскай царыцы; чыталі любімыя пушкінскія радкі.
Вучань гімназіі № 1 Рыгор Калбанаў і Людміла Міхайлаўна Салаўёва прадставілі публіцы вершы ўласнага сачынення пра творчасць А. С. Пушкіна.