
Узнагароджанне лаўрэатаў «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага аблвыканкама
- Details
- Створана 21.12.2018 09:44
27 снежня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за 2018 год.
Прэмія заснавана з мэтай прапаганды лепшых літаратурных твораў пісьменнікаў, павышэнні прэстыжу творчай працы ў сферы літаратуры і стымулявання таленавітых пісьменнікаў. Упершыню яна была ўручана ў 2013 годзе.
Пра творчасць пісьменніка, пра ўшанаванне яго памяці ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства напомніў вядучы цырымоніі – галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак.
З ганаровай узнагародай пісьменнікаў-лаўрэатаў павіншаваў начальнік упраўлення культуры Пётр Падгурскі, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.
У намінацыі «Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)» «Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі» уручана Мікалаю Гарбачову за кнігу «Чалавек з ціхім голасам» і Віктару Карасёву за кнігу «Край, аблашчаны вятрамі».
У намінацыі «Паэзія» «Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі» уручана Святлане Якубоўскай за кнігу вершаў «Туманы над возерам».
У намінацыі «Літаратура для дзяцей» «Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі» уручана Галіне і Сяргею Трафімавым за кнігі «У кого нос лучше?», «Чудеса из глины» і «Какую одежду нам дарит природа?» з серыі «Рассказы деда Природоведа».