
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Віцебскі трамвай: да 120-гадовага юбілею»
- Details
- Створана 21.12.2018 08:54
19 снежня ў 18.00 у бібліятэцы адбыліся пазачарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Віцебскі трамвай: да 120-гадовага юбілею».
Асноўным лектарам выступіў Васіль Паўлючкоў, які шмат гадоў узначальваў Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне, а цяпер з'яўляецца дырэктарам Музея віцебскага трамвая. Васіль Міхайлавіч расказаў пра развіццё горада ў канцы XIX – пачатку XX ст: мноства прамысловых прадпрыемстваў, развіты гандаль, культурны асяродак. Слухачы курсаў даведаліся пра тое, як адбываўся конкурс на пабудову інфраструктуры і выраб трамваяў для Віцебска, пра пераможцу конкурса Фернанда Гільёна, першыя трамвайныя веткі. Працяг лекцыі адбудзецца ў студзені 2019 года.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.