
Прэзентацыя кнігі Мікалая Намеснікава «Kresy»
- Details
- Створана 17.12.2018 10:09
15 снежня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі вершаў і дарожных нататкаў паэта, лаўрэата «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага аблвыканкама Мікалая Намеснікава «Kresy».
Мікалай Намеснікаў – аўтар паэтычных зборнікаў «Забытые паруса (2000), «На распутьях ветров и дорог» (2004), «Листопад исповедальный» (2008), «Время яблок» (2014). У новую кнігу паэта ўвайшлі вершы і дарожныя нататкі са шматлікіх вандровак па заходніх раёнах Віцебшчыны. Як піша сам паэт: «...край, правда о котором так тесно переплелась с вымыслом, что распутать этот клубок уже почти невозможно... Отсюда почти все мои стихи... Это земля, которую нельзя не полюбить. Это – кресы...».
Падчас вечарыны прагучала шмат вершаў з новай кнігі ў выкананні аўтара, разважанні пра няпросты лёс нашай краіны, праз якую стагоддзямі пракатваліся войны, змяняючы і ламаючы лёсы людзей. З выхадам у свет новай кнігі аўтара павіншавалі пісьменнік Сяргей Рублеўскі, паэтэса Вольга Русілка, кандыдат філалагічных навук Іван Лапін.
Новая кніга Мікалая Намеснікава «Kresy» у хуткім часе з'явіцца ў фондзе бібліятэкі.