
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Віцебскі абласны краязнаўчы музей: ад прыватных калекцый да музея»
- Details
- Створана 12.11.2018 14:55
8 лістапада ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Віцебскі абласны краязнаўчы музей: ад прыватных калекцый да музея».
Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак расказаў пра перадумовы з'яўлення музеяў, фарміраванне музеяў у розныя гістарычныя часы. Пра стварэнне ў Віцебску ў 1918 годзе краязнаўчага музея, асобу Антона Брадоўскага, чыя калекцыя лягла ў аснову музея, паведаміў намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея па навуцы Валерый Шышанаў. Дырэктар музея Глеб Савіцкі ўзгадаў пра лёс музейных калекцый у ваенны і пасляваенны час. Прыемным сюрпрызам для ўсіх стаў аэрафотаздымак Віцебска часоў Вялікай Айчыннай вайны, які выкупіў на аўкцыёне і падарыў музею Павел Максімаў.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна азнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.