
Сустрэча ў рамках літаратурных чытанняў «Я чытаю, ты чытаеш, мы чытаем!»
- Details
- Створана 05.11.2018 14:01
3 лістапада для навучэнцаў 2-х і 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска» ў рамках літаратурных чытанняў «Я чытаю, ты чытаеш, мы чытаем!» адбылася сустрэча на тэму «Поры года».
Дзеці адправіліся ў віртуальнае падарожжа па розных порах года, адгадвалі загадкі, з задавальненнем чыталі ўслых вершы. Працягам літаратурных чытанняў стала экскурсія па бібліятэцы і майстар-клас па цестапластыцы.